Паміж Менскам і Мінскам

от: 65p. 1 день

О туре

Наваколлі бе­ла­рус­кай сталіцы маюць нямала славутасцяў. Мы выбралі для нашага падарожжа два аб'екты: беларускі скансэн (яму ўжо споўнілася 40 гадоў) і новенькую сядзібу-музей, якой няма яшчэ і го­да. Невялікая адлегласць — але яна змясціла амаль за 1 000 гадоў нашай гісторыі! Легкая і такая цікавая экскурсія прыйдзецца Вам да спадобы, спадарства!

Доступные даты

Дата Цена Примечание
27.12 65p.

Программа тура

1 день

Беларускі скан­сен-Гарадзішча-сядзіба-музей "Стары Менск"

Спачатку едзем у МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ ў Азярцы — выдатны му­зей пад адкрытым небам, дзе дэманструецца на­род­ная традыцыйная куль­ту­ра ў звезеных з розных куткоў Беларусі драўляных пабудовах. Вас чакае незвычайнае падарожжа па вуліцах вёскі XIX стагоддзя ў дзіўны свет народнай фантазіі. Свет сыходзячай у нябыт драўлянай Беларусі набывае тут бачныя рысы, жывыя фарбы, гукі і пахі...

Вы ўбачыце уніяцкую Свята-Пакроўскую царкву XVIII стагоддзя, велізарны грамадскі свіран, прыдарожную капліцу-ратонду, карчму і млын XIX стагоддзя, кузню, на­род­ную шко­лу... Тут жа "сядзіба пчаляра" з выставай арыгінальных прадметаў пчалярства. А галоўнае — разнастайныя тыпы сельскіх падворкаў. Гэта і сядзібы лінейнага "пагоннага" сялянскага двара, і сядзібы замкнёнага "вяночны" тыпу — якая векавая мудрасць у кожным з іх! Падчас інтэрактыўнай экскурсіі наведвальнікі падарожнічаюць па музейнай вёсцы і знаёмяцца з дамамі і іх інтэр'ерамі, пасля чаго гуляюць у традыцыйныя гульні і танчаць пад акампанемент жывой народнай музыкі. У гэтым музеі, размешчаным у надзвычай маляўнічай мясцовасці, Вы акунецеся ў цудоўны свет народнай фантазіі, зробіце выдатныя фатаздымкі!

А потым едзем глядзець вытокі летапіснага Менска — на рацэ Менцы пад велічнымі валамі гарадзішча ХІ стагоддзя ў аднаіменным пасяленні ГАРАДЗІШЧА. Супрацьстаўленне вой­ска Полацкага кня­зя Ўсяслава Чарадзея і вой­ска Кіеўскіх князёў Яраславічаў у сярэдзіне ХІ стагоддзя знайшло адлюстраванне ў хроніцы "Аповесць мінулых часоў" і ста­ла першым успамінам пра горад Менск — пад 1067 го­дам. Валы Гарадзішча добра захаваліся, з іх вышыні (а гэта 9-ці павярховага дому вышыня!) Глеб ЛАБАДЗЕНКА — апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік у Гарадзішчы музейнай прасторы — раскажа драматычную гісторыю той бітвы, той эпохі; шляхі здрад і перамог, гісторыю інтрыг і саюзаў…

Уявіць дакладней дух той эпохі нам дапаможа знакаміты рэканструктар і гісторык Юрась УСЦІНОВІЧ. Разам з паплечнікам нам пакажуць рыцарскія баёўкі, баі на мячах, стральбу з лу­ка, мятанне сякер. І Вы, шаноўныя турысты, зможаце атрымаць навыкі боя на мячах, сфатаграфіравацца ў стылевай амуніцыі сярэднявечча…

Далей наш шлях ляжыць у каларытную сядзібу-музей "СТАРЫ МЕНСК" пад старадаўнімі валамі. Пасля смачнага АБЕДА Глеб Лабадзенка правядзе экскурсію па музеі з ўнікальнымі артэфактамі Х-ХІ стагоддзяў (знаходкі археалагічных раскопаў — іх больш 500. Пад аповед Гле­ба Лабадзенкі жыцце людзей таго ча­су стане больш зразумелым, можна будзе ўявіць сабе падзеі тысячагадовай даўніны і зразумець, што Мінск меў слаўны шлях. Цяпер Вы будзеце ведаць, дзе пачынаўся наш Менск! Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка — заснавальнік курсаў бе­ла­рус­кай мовы "Мова Нанова" — як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя бе­ла­рус­кай мовы.

В стоимость входит:

    -Праезд аўтобусам турк­лас­са
    -Экскурсійнае суправаджэнне па маршруце
    -Наведванне Музея народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы
    -Інтэрактыўная экскурсія па му­зею з жывой музыкай
    -Майстар-клас па старадаўніх танцах
    -Экскурсія па валах Гарадзішча
    -Экскурсія ў му­зей «Стары Менск»
    -Рэканструкцыя рыцарскіх баёў
    -Фотазона: даспехі
    -Абед на сядзібе

Примечания

Туристический оператор «Оригинальный тур» оставляет за собой право вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, осуществлять замену заявленных отелей на равнозначные (в случае обстоятельств, вызванных причинами, от фирмы «Оригинальный тур» не зависящими). Компания «Оригинальный тур» не несет ответственности за задержки, связанные с простоем на границах, пробками на дорогах. Время отправления и прибытия указаны ориентировочные. Окончательное время отправления объявляется непосредственно за сутки до отъезда группы.

Забронировать тур

    Имя, Фамилия

    Телефон *

    Связаться с нами

    г.Минск, ул.Первомайская, 18 - 308

    Будние дни
    Суббота
    Воскресенье
    11.00 - 19.00
    11.00 - 15.00
    выходной

    minsk@originaltour.by

    top nav